Расія і Беларусь знізілі ў 20 разоў плату за роўмінг
Роуминг / google
З 1 лістапада Расія і Беларусь зніжаюць плату за роўмінг у 20 разоў — з 30 цэнтаў да 1,5 цэнта за хвіліну.
— Мы некалькі гадоў вядзем працу па зніжэнні кошту карыстання рухомай сувяззю для спажыўцоў, якія вандруюць з Расіі ў Беларусь. І ведаем, як абаненты чакаюць патаннення тарыфаў на званкі, смс і інтэрнэт-трафік, — заявіў намеснік кіраўніка Мінцыфры РФ Алег Іваноў.
Адмяніць роўмінг на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі плануюць з 2017 года. У снежні мінулага года зацверджана дарожная карта па адмене роўмінгу, якая прадугледжвае тры этапы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.