Расія і Іспанія у серыі пенальці вызначылі, хто пройдзе ў ¼ ЧС па футболе
Трэцім чвэрцьфіналістам чэмпіяната свету па футболе (пасля зборных Францыі і Уругвая) стала каманда Расіі. Яна абыграла зборную Іспаніі ў серыі пенальці — вынік сустрэчы вырашылі ўдары Коке і Яга Аспаса, якія парыраваў Ігар Акінфееў.
Асноўны час матчу скончылася з лікам 1:1. На 13-й хвіліне гульні Ігнашэвіч няўдала згуляў у сваёй штрафной, зрэзаўшы мяч у вароты Акінфеева. На аўтагол расіяне адказалі пенальці за гульню рукой — яго пад канец першага тайма рэалізаваў Арцём Дзюба.
Другі тайм і дадатковы час не выявілі пераможцу, і гульня працягнулася серыяй пенальці. Ігар Акінфееў справіўся з трэцім і пятым ўдарамі іспанцаў, а расіяне білі дакладна.
Зборная Расіі ўпершыню ў сваёй гісторыі выходзіць у ¼ чэмпіяната свету па футболе. Яе супернік вызначыцца ў матчы зборных Харватыі і Даніі, які вечарам 1 ліпеня праходзіць у Ніжнім Ноўгарадзе.
Удар Яга Аспаса, які пазбавіў Іспанію надзеі, а расіян вывеў у 1/4 фінала: pic.twitter.com/vrZcXI0ppc
— Еўрарадыё (@euroradio) 1 июля 2018 г.