Расія і Украіна падалі запыт пра перадачу ім "вагнераўцаў" у адзін дзень

Расія і Украіна падалі запыт пра перадачу ім "вагнераўцаў" у адзін дзень

У ліпені 2020 года ў Беларусі затрымалі 33 баевікоў расійскай вайсковай кампаніі "Вагнер", а Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што беларускімі пратэстамі "лялкаводзяць" з Расіі. Bellingcat апублікаваў расследаванне пра гэта. А hromadske каротка пераказвае яго змест.

Аказваецца, Расія і Украіна падалі запыт пра перадачу "вагнераўцаў" у адзін дзень — 11 жніўня. Але на той момант сітуацыя ў Беларусі істотна змянілася. Трэці дзень працягваліся масавыя пратэсты, сілавікі збівалі людзей на вуліцах, быў адключаны інтэрнэт. Мінск прыняў рашэнне не сварыццаз Масквой, і баевікоў перадалі расіянам.

Але былі падставы меркаваць, што Беларусь можа перадаць "вагнераўцаў" Украіне. 30 ліпеня Уладзімір Макей выклікаў часовага ўкраінскага амбасадара, каб афіцыйна паведаміць пра арышт "вагнераўцаў" зпытаць інфармацыю пра магчымыя злачынствы, учыненыя імі на тэрыторыі Украіны. Гэтая інфармацыя была прадастаўленая. А прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 5 жніўня размаўляў з Лукашэнкам па тэлефоне — і асабіста лабіраваў экстрадыцыю байцоў расійскай ПВК ва Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі