Расія кажа, што адвяла войскі ад мяжы Украіны, ЗША не бачаць доказаў

Пра гэта заявіў прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст, перадае ВВС. Паводле яго словаў, Белы дом вітаў бы "выразны і празрысты" адвод войскаў, калі б ён меў месца.



Прадстаўнік Пентагона Стывен Уорэн таксама заявіў, што ў ведамстве не ўбачылі ніякіх зменаў у размяшчэнні расійскіх войскаў ля ўкраінскай мяжы.



Раней у сераду расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін паведаміў, што Расія адвяла свае войскі ад мяжы з Украінай і цяпер яны знаходзяцца там, дзе праходзяць рэгулярныя вучэнні. Пуцін заклікаў тых, хто сумняецца, праверыць гэта сцвярджэнне з дапамогай "сучасных сродкаў разведкі".



Фота Эрнэста — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі