Расія мае прэтэнзіі да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў
Рассельгаснагляд мае прэтэнзіі да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, якія пастаўляюць прадукты. Такую заяву зрабіў намеснік кіраўніка гэтага ведамства Мікалай Уласаў, каментуючы абвінавачванні Аляксандра Лукашэнкі ў невыкананні Расіяй дамоўленасцяў па ўзаемных пастаўках прадукцыі, паведамляе РІА Новости.
Як падкрэсліў намеснік кіраўніка Рассельгаснагляду, Расія ніколі не абмяжоўвала пастаўкі прадукцыі з Беларусі. Разам з тым, прызнаў ён, па шэрагу беларускіх прадпрыемстваў у Расіі сапраўды дзейнічаюць абмежаванні, звязаныя з неадпаведнасцю прадукцыі расійскім стандартам, або з парушэннямі пры афармленні дакументаў.
У якасці прыкладу Ўласаў назваў зварот у Рассельгаснагляд адной з расійскіх кампаній, якая нядаўна закупіла 100 тон сухога малака ў Беларусі. Прадукцыя прадавалася як тавар вышэйшага гатунку, аднак пасля правядзення экспертызы высветлілася, што гэта "не толькі не вышэйшы гатунак, а ад сілы першы", заявіў расійскі чыноўнік.
Аднак беларускае прадпрыемства, паводле яго слоў, не прыняло прэтэнзій расійскай кампаніі і не забяспечыла зніжку на прадукцыю, якая не адпавядае заяўленым якасцям.
БелаПАН