Расія можа забараніць увоз усёй гародніны і садавіны з Еўропы

Прычынай забароны з'яўляецца рэгулярнае выяўленне каранцінных для Расіі аб'ектаў у пастаўках расліннай прадукцыі з Еўропы. "Апошнія выпадкі могуць казаць пра тое, што еўрапейская сістэма забеспячэння каранціннай бяспекі не працуе", — перадае РБК словы Данкверта.

Неўзабаве спецыялісты ведамства правядуць кансультацыі з прадстаўнікамі фітасанітарных службаў Еўракамісіі ды асобнымі краінамі Еўрасаюза.

Дарэчы, у чацвер памочнік кіраўніка Рассельгаснагляду Аляксей Аляксеенка заявіў, што з-за ўсходняй пладажэркі Расія ўжо на наступным тыдні можа забараніць ўвоз расліннай прадукцыі з Грэцыі. Напярэдадні Рассельгаснагляд забараніў ўвоз садавіны і гародніны з Польшчы з-за выяўленага шкодніка — усходняй пладажэркі.

Фота — meatinfo.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі