Расія не мае прапановаў па прыватызацыі беларускага нафтахіму
Беларусь да гэтага часу не давала якіх-небудзь прапановаў, датычных удзелу расійскіх кампаній у прыватызацыі беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў. Пра гэта заявіў журналістам амбасадар РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў, адзначае "Інтэрфакс". Сурыкаў сказаў, што размовы ў галіне прыватызацыі нафтаперапрацоўкі вядуцца з 90-х гадоў. "Але далей за гутаркі справа не ішла", — сказаў амбасадар.