Расія пагражае адмовіцца ад беларускіх нафтапрадуктаў

Такую пазіцыю Аляксандр Новак тлумачыць вынікамі мадэрнізацыі расійскіх НПЗ. Што праўда, міністр звяртае ўвагу на тое, што Беларусь і так пастаўляе ў Расію менш нафтапрадуктаў, чым было дамоўлена.

"Беларускі бок пакуль не выконвае паказчыкі, запланаваны ў пратаколе паседжанняў Аркадзя Дварковіча і першага віцэ-прэм'ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі. Тым не менш, тыя аб'ёмы, якія былі пастаўленыя ў Расію за першыя чатыры месяцы гэтага года, — 560 тысяч тон нафтапрадуктаў,— адпавядаюць попыту на нашым рынку", — падкрэсліў Новак у інтэрв'ю газеце "Коммерсантъ".

Фота: "Российская газета".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі