Расія пагражае прэвентыўным ядзерным ударам для абароны сваіх інтарэсаў

Расія можа нанесці прэвентыўны ядзерны ўдар для абароны сваіх нацыянальных інтарэсаў, а таксама саюзнікаў.
Аб гэтым заявіў начальнік Генштаба Узброеных сіл Расіі Юрый Балуеўскі, выступаючы 19 студзеня ў Акадэміі ваенных навук на канферэнцыі па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі, паведамляе радыёстанцыя "Эхо Москвы".

Удзел у канферэнцыі бярэ і беларуская дэлегацыя на чале з міністрам абароны краіны Леанідам Мальцавым. Выступаючы на канферэнцыі, намеснік кіраўніка расійскага МЗС Сяргей Кісляк у сваю чаргу заявіў, што Расія не можа прыняць аргументы ЗША па разгортванні сістэмы ПРА ва Усходняй Еўропе.

Рэзка супраць размяшчэння амерыканскай ПРА ў Еўропе на канферэнцыі выказаўся і міністр абароны Беларусі Леанід Мальцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі