Расія пакуль не плануе прадастаўляць Беларусі зніжку на газ

Расія пакуль не плануе прадастаўляць Беларусі зніжку на газ

Расія пакуль не плануе прадастаўляць Беларусі зніжку на газ. Пра гэта ў пятніцу заявіў кіраўнік Мінэнерга Расіі Аляксандр Новак. Паводле яго слоў, на наступным тыдні ён мае намер сустрэцца з беларускім міністрам энергетыкі. Гаворка якраз пойдзе пра кошты на паліва, інфармуе РІА "Новости".

Як паведамляла Еўрарадыё, напярэдадні Новак заявіў, што Беларусь запазычылася "Газпраму" больш за 125 мільёнаў долараў ЗША (за студзень-красавік) і гэтая сума працягвае расці. Міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык лічыць, што ніякай запазычанасці няма, а ўся справа ў розных трактоўках міжурадавых пагадненняў у газавай сферы (беларусы настойваюць, што з 1 студзеня 2016 года павінны дзейнічаць рынкавыя роўнадаходныя кошты на газ). Патупчык не выключае, што "разбірацца з гэтым пытаннем" давядзецца ў судзе.

Мінск лічыць справядлівым знізіць кошт на расійскі газ удвая

Як вядома, у мінулым годзе Беларусь набывала расійскі газ за 142,4 долара за тысячу кубаметраў. У Мінску спадзяюцца, што здолеюць дамагчыся знізіць гэтую цану да "справядлівай" — $73. Аднак дагэтуль дамовіцца пра зніжку не ўдалося.

Расія пакуль не плануе прадастаўляць Беларусі зніжку на газ
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі