Расія праводзіць ваенныя вучэнні каля мяжы з Польшчай і Літвой
На тэрыторыі Калінінградскай вобласці. У іх удзельнічаюць сілы Балтыйскага флоту, паветрана-дэсантных войскаў і ваенна-паветраных сілаў Расіі.
У рамках вучэнняў караблі забяспечаць ахову мяжы, абарону марскіх камунікацый, знойдуць і знішчаць падводныя лодкі і караблі ўмоўнага праціўніка. Падраздзялення паветрана-дэсантных войскаў сумесна з марской пяхотай адпрацуюць дзеянні па абароне ўзбярэжжа ад высадкі марскога дэсанту ўмоўнага праціўніка.
Агнявую падтрымку з паветра будуць ажыццяўляць знішчальнікі-бамбавікі Су-34 і верталёты Мі-24. Бамбавікі Ту-22М3 выканаюць трэніровачныя палёты над Балтыйскім морам і адпрацуюць пытанні паветранага патрулявання, інфармуе РІА "Новости".
Нагадаем, вучэнні ў Калінінградскай вобласці праходзяць адначасова з міжнароднымі вучэннямі NATO Saber Strike-2014 і Baltops-2014, якія стартавалі ў Еўропе.
Фота — ria.ru