Расія просіць Эканамічны суд перанесці паседжанне па нафце яшчэ на 2 месяцы
Расія хадайнічае ў Эканамічным судзе СНД пра перанос паседжання па расійска-беларускай спрэчцы на два месяцы. Як нагадвае БЕЛТА, спрэчка датычыць збірання мытаў на пастаўку расійскіх нафтапрадуктаў у Беларусь. Як заявіў прадстаўнік расійскага боку ў судзе намеснік міністра юстыцыі Васіль Ліхачоў, праца па фармаванні пагаджальных працэдур паміж краінамі па спрэчцы не скончаная. Расійскі бок прапануе падоўжыць час для дасягнення пазасудовай дамовы на два месяца. Акрамя таго, прапануецца ўвесці для працы па гэтай справе дадатковых юрыстаў. Для іх таксама спатрэбіцца час, каб падрабязна азнаёміцца са справай.
Прадстаўнік беларускага боку міністр юстыцыі Віктар Галаванаў адзначыў, што Беларусь не супраць падоўжыць пагаджальны перыяд на 2 месяцы. Аднак ён прапанаваў, каб адначасова было ўведзенае вета на пошліны на расійскія нафтапрадукты на час пагаджальнага працэсу.
Мяркуецца, што рашэнне калегіі суда па хадайніцтвах Расіі і Беларусі будзе вынесена заўтра.