Расія рыхтуе чарговы міграцыйны крызіс на межах Беларусі і ЕС — Bild
Нелегальныя мігранты на мяжы Беларусі / Sputnik
Расія масава выдае візы мігрантам з краін Блізкага Усходу, каб стварыць чарговы міграцыйны крызіс на межах Беларусі і Еўрасаюза, піша нямецкі часопіс Bild.
Сёлета ў сакавіку на знешніх межах ЕС зафіксавалі 22,5 тысячы выпадкаў незаконнага перасячэння мяжы. Як сведчыць статыстыка нямецкай паліцыі, гэта на 60% больш у параўнанні з сакавіком 2022-га.
Bild звяртае ўвагу, што ў Расію міграцыйныя патокі ідуць пераважна з Турцыі. Нямецкія журналісты мяркуюць, што эміграцыя з Турцыі звязаная ў тым ліку з прэзідэнцкімі выбарамі ў гэтай краіне: "Рэджэп Таіп Эрдаган баіцца прайграць выбары, таму "адпускае" бежанцаў тысячамі".
У першым квартале 2023 года ў Германіі колькасць затрыманых нелегальных мігрантаў, якія трапілі праз Беларусь і Польшчу, скарацілася на 41% у параўнанні з першым кварталам мінулага года.
Міграцыйны крызіс на межах Беларусі з краінамі ЕС асабліва востра адчуваўся ў другой палове 2021-га і пачатку 2022 года. У ЕС яго ацанілі як адну з формаў гібрыднай вайны. Беларусь дагэтуль застаецца своеасаблівым "перавалачным пунктам" для мігрантаў з краін Азіі ды Афрыкі, якія хочуць нелегальна трапіць у Еўрасаюз.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.