Расія ўвяла санкцыі супраць Турцыі

Расія ўвяла санкцыі супраць Турцыі

Расія ўвяла анансаваныя раней санкцыі (спецыяльныя эканамічныя меры) супраць Турцыі. Адпаведны ўказ падпісаў Уладзімір Пуцін. Так Масква адказала на збіты 24 лістапада туркамі расійскі ваенны самалёт на сірыйска-турэцкай мяжы. Тады, нагадаем, загінуў расійскі афіцэр-лётчык і марскі пехацінец-кантрактнік, удзельнік выратавальнай аперацыі.

Як паведамляе РІА "Новости", указ мае назву "Аб мерах па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі Расійскай Федэрацыі і абароне грамадзян Расійскай Федэрацыі ад злачынных і іншых супрацьпраўных дзеянняў і аб прымяненні спецыяльных эканамічных мераў у адносінах Турэцкай Рэспублікі".

Расійскі прэзідэнт даручыў прыпыніць бязвізавы рэжым з Турцыяй з 2016 года. Ён пастанавіў забараніць ці абмежаваць дзейнасць на тэрыторыі Расіі арганізацый, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Турцыі. Пуцін таксама пастанавіў забараніць ці абмежаваць увоз на расійскую тэрыторыю асобных відаў тавараў, краінай паходжання якіх з'яўляецца Турцыя. Акрамя тавараў, якія ўвозяцца для асабістага карыстання ў аб'ёме, які дазволены правам Еўразійскага эканамічнага саюза.

Уведзеная забарона працадаўцам у Расіі з 2016 года наймаць працаўнікоў з ліку грамадзян Турцыі. Таксама забароненыя чартарныя паветраныя перавозкі Расія — Турцыя. Тураператары будуць абавязаныя адмовіцца ад продажу пуцёвак у Турцыю.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі