Расія выдае ў Беларусь Кудзіна, але адпускае адміна "Ліды для жыцця"

Расія выдае ў Беларусь Кудзіна, але адпускае адміна "Ліды для жыцця"

Вядомага байца ММА Аляксея Кудзіна рыхтуюць для экстрадыцыі з Расіі ў Беларусь. Гэтую інфармацыю парталу TUT.by пацвердзілі дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй. Па іх звестках, спартовец нядаўна атрымаў дакументы на экстрадыцыю ў Беларусь.

Адвакаты Кудзіна рыхтуюць цяпер дакументы ў Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ).

Кудзіна затрымалі 10 жніўня на акцыі пратэсту ў Маладзечне. 21 жніўня яго адпусцілі, пачыўшы на яго крымінальную справу і прызначыўшы яму хатні арышт. Спартовец уцёк з краіны і быў абвешчаны ў вышук. 21 студзеня стала вядома, што Кудзіна затрымалі ў Маскве па запыце беларускіх уладаў.

Ліст у яго падтрымку падпісалі больш за 300 беларускіх спартоўцаў. 

Іншага беларускага пратэстоўца ў Маскве вызвалілі і не сталі высылаць на радзіму. Як піша mediazona.by, Генпракуратура Расіі не будзе экстрадзіраваць адміністратара тэлеграм-чата "Ліда для жыцця" Мікалая Давідчыка. Пра гэта распавяла яго адвакатка Марыя Красава.

Давідчыка выпусцілі з СІЗА 28 красавіка, але на выхадзе зноў затрымалі і адвезлі ў паліцыю. Там на яго склалі пратакол за парушэнне ўмоваў знаходжання замежніка ў Расіі. Паліцыя хацела выслаць яго, але Бутырскі раённы суд толькі аштрафаваў Давідчыка на 5000 расійскіх рублёў і адпусціў дадому.

Давідчыка затрымалі ў Маскве 17 сакавіка. У Беларусі яго вінавацяць у грубым парушэнні грамадскага парадку (артыкул 342 КК).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі