Расія займае першае месца ў Еўропе па долі заражэнняў ВІЧ

ААН правяло даследаванне / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
ААН правяло даследаванне / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Расія займае першае месца ў Еўропе па долі заражэнняў ВІЧ — 40 выпадкаў заражэння на 100 тысяч чалавек. Гэта вынікае з даклада Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Ва Украіне гэты паказчык складае 37,1 выпадка, у Малдове — 25,9, у Казахстане — 18,7, у Беларусі — 15,6, у Арменіі — 15,2.

Паводле звестак ААН, на Расію прыпадае 3,9% заражэнняў ВІЧ з 1,5 мільёна выпадкаў за ўвесь 2021 год. Больш за ўсё заражэнняў зафіксавана ў Паўднёвай Афрыцы — 14% ад усіх выпадкаў.

Расія займае першае месца ў Еўропе па долі заражэнняў ВІЧ
paperpaper.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі