Расіяне везлі праз беларускую мяжу партыю галюцынагенных грыбоў
16 чэрвеня мытнікі затрымалі двух расіян у міжнародным аўтадарожным пункце пропуску "Брэст".
Як паведамляе БелаПАН, яны знайшлі 10 пачкаў, у кожным з якіх было па 13 грамаў грыбоў, якія змяшчаюць асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва псілацын. Пачкі былі выяўленыя ў салоне легкавога аўтамабіля "Хонда", што ехаў з Галандыі ў Расію.
Праваахоўнікі затрымалі 33-гадовага ўладальніка "Хонды" і 31-гадовага пасажыра. Брэсцкая мытня пачала крымінальную справу за кантрабанду.
Фота — wikigrib.ru