Расіянін скраў у Баранавічах больш за 850 пар абутку

Як інфармуе БелаПАН, расіянін прыехаў у госці да бабулі ды ў чэрвені мінулага года ў Баранавічах дапамагаў разгружаць абутак у гараж, які арандавала прыватная гандлёвая фірма. Пазней ён туды вярнуўся, праламіў дах, пасля і сцяну гаража ды скраў 852 пары мужчынскага, жаночага і дзіцячага абутку на агульны кошт больш за 157 млн рублёў.

Калі зламысніка затрымалі, ён паспеў прадаць больш за палову абутку.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі