Расіянін вёз у Польшчу амаль 80 кг насваю
Расіянін спрабаваў увезці ў Еўрасаюз праз беларуска-польскую мяжу амаль 80 кг насваю. Парушальніка выявілі гродзенскія памежнікі 10 снежня раніцай падчас дагляду рэйсавага аўтобуса Гродна — Беласток у пункце пропуску “Брузгі”.
Як перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Гродзенскай памежнай групы, адзін з пасажыраў аўтобуса звярнуў на сябе ўвагу нервовымі паводзінамі. Яго рэчы праверылі і знайшлі там 10 пакетаў па 5 кг з “рэчывам расліннага паходжання цёмна-зялёнага колеру”, а таксама яшчэ адзін 30-кілаграмовы пакет.
Уладальніка забароненага груза затрымалі. Гэта грамадзянін Расіі 1957 года нараджэння. Па факце інцыдэнту праводзіцца праверка.