Расіянін з Разанскай вобласці нечакана для сябе апынуўся на мяжы ў Беларусі

Расіянін з Разанскай вобласці нечакана для сябе апынуўся на мяжы ў Беларусі

26 верасня ў пункце пропуску "Беняконі-2" лідскія памежнікі затрымалі 35-гадовага жыхара Разанскай вобласці Расіі. Як адзначае сайт Памежнага камітэта, мужчына быў у стане моцнага алкагольнага ап'янення.

Дарэчы, расіянін не змог патлумачыць, як ён трапіў у Беларусь і апынуўся на мяжы. Ён паведаміў памежнікам толькі, што піць ён пачаў дома.

Мужчыну затрымалі для далейшага разгляду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі