Расіянка Марыя Шарапава выйграла “Ралан Гарос”
Яна стала пераможцай адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе другі раз за 3 гады.
У вырашальным паядынку Шарапава (8-е месца ў сусветным рэйтынгу) адолела румынку Сімону Халеп (4) — 6:4, 6:7 (5:7), 6:4.
У 2012 годзе Марыя Шарапава ў фінале турніру супрацьстаяла італьянскай спартсменцы Сары Эрані і перамагла, а летась саступіла ў фінале амерыканцы Серэне Уільямс. А ў фінале “Ралан Гарос” расіянка была 9 разоў.
Марыя Шарапава выйгравала турніры “Вялікага шлему” 5 разоў.
Беларуска Вікторыя Азаранка не ўдзельнічала ў французскім турніры, бо ўжо некалькі месяцаў не выходзіць на корт з-за траўмы стапы.