Расійскае войска не гатовае да барацьбы з іншапланетнымі цывілізацыямі

Паводле слоў Сяргея Беражнога, памочніка начальніка Галоўнага выпрабавальнага касмічнага цэнтра Расіі імя Цітова, такая задача яшчэ не ставілася. Але "для барацьбы з іншапланетнымі цывілізацыямі мы пакуль яшчэ не гатовыя", бо "на Зямлі шмат праблемаў і каля Зямлі", — заявіў ён.



Як адзначае Delfi, войскі паветрана-касмічнай абароны Расіі заступілі на баявое дзяжурства 1 снежня 2011 года. Гэта прынцыпова новы род войскаў, які быў створаны на базе касмічных войскаў, якія спынілі сваё існаванне, а таксама войскаў супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны. Мяркуецца, што сістэма дазволіць перахопліваць любыя ракеты, у тым ліку і гіпергукавыя.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі