Расійскага палітэмігранта Уладзіміра Ягорава з Беларусі экстрадавалі ў Расію
Расійскага палітэмігранта Уладзіміра Ягорава з Беларусі экстрадавалі ў Расію. Пра гэта паведамляе сайт hromadske.ua, які спасылаецца на яго адваката Святлану Сідоркіну. Цяпер Ягораў знаходзіцца ў часовым ізалятары горада Тарапец. Мужчыну абвінавачваюць у экстрэмізме.
З Расіі Уладзімір Ягораў уцёк 12 чэрвеня. Перад гэтым на змагара з карупцыяй і актывіста “Яблыка” распачалі крымінальную справу за пост у сацсетках, тры разы рабіліся напады на яго дом у Тарапцы. Спачатку Ягораў спрабаваў атрымаць статус уцекача ва Украіне, аднак асобы, якія прадставіліся супрацоўнікамі СБУ, заявілі, што яму забаронены ўезд на ўкраінскую тэрыторыю. Пасля СБУ адмаўляў, што гэта былі яго супрацоўнікі.
Расіянін апынуўся ў Беларусі, жыў у Мінску. Аднак 28 ліпеня ён перастаў выходзіць на сувязь з праваабаронцамі. За некалькі дзён да знікнення Ягорава стала вядома, што яго аб’явілі ў федэральны вышук у Расійскай Федэрацыі. Пазней высветлілася, што палітуцекача затрымалі за “дробнае хуліганства”. Пасля 2 сутак арышту яго адправілі ў Расію.