Расійскага журналіста ў Оршы асудзілі на трое сутак

Як распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё праваабаронца Васіль Леўчанкаў, які прысутнічаў на судзе, сёння ўначы ў Оршы журналіста знялі з цягніка "Чэлябінск-Брэст". Супрацоўнікі транспартнай міліцыі заявілі, што ім паступіла ананімнае тэлефанаванне аб перавозцы забароненых прэпаратаў.

У міліцыі, куды даставілі "падазраванага", ніякіх прэпаратаў, натуральна, не знайшлі. Аднак міліцыянты, якія суправаджалі расіяніна ад вагона, засведчылі, што па дарозе ў пастарунак ён нецэнзурна лаяўся і крычаў. Гэта і стала падставай для абвінавачвання Лашманкіна ў дробным хуліганстве, з чым пагадзіўся аршанскі суд.

На знак пратэсту "супраць такога суда" расійскі журналіст аб'явіў, што на час зняволення адмаўляецца ад ежы, кажа Леўчанкаў.

Леўчанкаў: "Адразу пасля вынясення рашэння, ён заявіў так: "На знак пратэсту супаць такога суда я адмаўляюся ад ежы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі