Расійскаму апазіцыянеру Аляксею Навальнаму аблілі твар зялёнкай (фота)
Расійскаму апазіцыянеру Аляксею Навальнаму аблілі твар зялёнкай. Здарылася гэта 27 красавіка ў Маскве. Невядомы чакаў Навальнага каля выхаду з офіса. Зялёнка патрапіла ў вока. “Хуткая” забрала палітыка ў бальніцу. Пазней стаў вядомы дыягназ — "хімічны апёк правага вока". У Twitter Аляксей Навальны змясціў фотаздымкі.
Сайт meduza.io нагадвае, што Навальны ў чацвер мусіў выступіць на Global Event Forum 2017, які праходзіць у Цэнтры міжнароднага гандлю ў расійскай сталіцы.
— Alexey Navalny (@navalny) 27 апреля 2017 г.
— Alexey Navalny (@navalny) 27 апреля 2017 г.