Расійскай фігурыстцы Каміле Валіевай дазволілі ўдзельнічаць у Алімпіядзе

Расійскай фігурыстцы Каміле Валіевай дазволілі ўдзельнічаць у Алімпіядзе

15-гадовай расійскай фігурыстцы Каміле Валіевай дазволілі ўдзельнічаць у Алімпіядзе ў адзіночных спаборніцтвах. Такое рашэнне прыняў Спартыўны арбітражны суд, піша novayagazeta.ru.

На мінулым тыдні стала вядома, што ў допінг-тэсце, які Валіева здала ў снежні 2021-га на спаборніцтвах у Санкт-Пецярбургу, выяўлены прэпарат трыметазідзін. Яе часова адхілілі ад Алімпіяды, але фігурыстка працягвала трэніравацца. Пасля апеляцыі Камілы Валіевай Расійскае антыдопінгавае агенцтва зняло з яе часовае адхіленне ад спаборніцтваў. Тады ў Спартыўны арбітражны суд падалі пратэст Міжнародны алімпійскі камітэт, Сусветнае антыдопінгавае агенцтва і Міжнародны саюз канькабежцаў. Але іх апеляцыі не былі задаволены.

Было ўлічана, што яна з'яўляецца "абароненай персонай" — непаўналетняй спартсменкай. Таксама прынята пад увагу, што вынік тэсту быў агучаны праз паўтара месяца і ў Валіевай не было магчымасці "для своечасовай абароны".

Каміла Валіева на Алімпіядзе ў Пекіне паспела стаць алімпійскай чэмпіёнкай у складзе расійскай зборнай у камандным турніры. Аднак з-за скандальнай гісторыі ўзнагароджання дагэтуль не было. Выканкам МАК у выніку прыняў рашэнне не праводзіць цырымонію ўзнагароджання прызёраў гэтага каманднага турніру фігурыстак. Калі 15 лютага ў жаночым адзіночным катанні на Алімпіядзе Валіева патрапіць на п'едэстал, цырымонію ўзнагароджання таксама адменяць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі