Расійская апазіцыя патрабуе вызваліць Івана Гапонава і Арцёма Брэўса

28 лютага ў пасольства Беларусі ў Маскве актывісты расійскага апазіцыйнага руху Салідарнасць перадалі патрабаванне вызваліць з пад арышту ўсіх зняволеных па справе "19 снежня", а таксама зняць усе прад'яўленыя абвінавачванні з расіян Івана Гапонава і Арцёма Брэўса.

1 сакавіка раніцай аналагічны зварот быў перададзена ў МЗС Расіі, паведамілі "Беларускаму партызану" ў прэс-службе руху. Падача зварота прымеркавана да чарговага суда над Іванам і Арцёмам, які прызначаны на 1 сакавіка.

Збор подпісаў быў ініцыяваны рухам Салідарнасць  і праводзіўся з 20 па 27 лютага на адмыслова створаным сайце UZNIKILUKI.ru, за гэты час патрабаванне спыніць рэпрэсіі ў Беларусі падтрымалі каля 300 чалавек. Збор подпісаў не спыняецца.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі