Расійскі алігарх Хадаркоўскі выйдзе на волю раней
Вярхоўны суд Расіі разгледзеў скаргу на прысуд па другой справе ў адносінах Міхаіла Хадаркоўскага, а таксама Платона Лебедзева.
Ён скараціў ім тэрмін зняволення на 2 месяцы кожнаму (да 10 гадоў і 10 месяцаў кожнаму). Экс-кіраўнік ЮКОСа Хадаркоўскі выйдзе на волю ў жніўні 2014 года, былы кіраўнік "Менатепа" Лебедзеў — у пачатку наступнага года.
Абарона заявіла, што абскардзіць прысуд у прэзідыуме Вярхоўнага суда, паведамляе РІА "Новости".
Нагадаем, Міхаіл Хадаркоўскі знаходзіцца за кратамі ад 2003 года. У траўні 2005-га яго і Платона Лебедзева ў рамках аб'яднанай справы асудзілі на 9 гадоў пазбаўлення волі кожнага. Іх прызналі вінаватымі ў крадзяжы 20% акцый кампаніі "Апатит" і перапродажы прадукцыі кампаніі на сусветным рынку па цэнах, якія ўдвая перавышалі ўнутрырасійскія. Сваімі дзеяннямі Хадаркоўскі і Лебедзеў нанеслі расійскай дзяржаве страты ў памеры каля 500 мільёнаў долараў.
У снежні 2010-га года Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева прызналі вінаватымі "ў крадзяжы шляхам шляхам прысваення" і "легалізацыі (адмыванні) грашовых сродкаў". Яны атрымалі па 14 гадоў зняволення, але пазней тэрмін ім быў зніжаны.
Фота — ria.ru