Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны не выключае, што яго атруцілі
Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны не выключае, што яго атруцілі. "У мяне ніколі не было алергіі", — сцвярджае палітык, у якога ў спецпрыёмніку моцна спух твар. Яго завезлі ў бальніцу, дзе ён знаходзіўся ў палаце пад вартай. Навальны не думае, што яго атруцілі супрацоўнікі спецпрыёмніка, паколькі яны "былі шакаваныя" яго выглядам. Ён не выключае, што ў камеру маглі заходзіць іншыя людзі ў час, калі апазіцыянера выводзілі на прагулку.
Аляксей Навальны адбывае 30 сутак арышту за заклікі да ўдзелу ў вулічнай акцыі ў Маскве.