Расійскі гандбаліст быў на зборах у Беларусі і трапіў у СІЗА

Расійскі гандбаліст быў на зборах у Беларусі і трапіў у СІЗА

Расійскі гандбаліст Аляксандр Сініцын быў на зборах у Беларусі і трапіў у СІЗА. Гулец растоўскага клуба "Данскія казакі" знаходзіцца за кратамі ўжо два тыдні. Яго сваякі лічаць, што справа можа быць сфабрыкавана, піша @bazabazon.

Зборы расіян праходзілі ў Брэсце з пачатку жніўня. У адзін з вечароў гандбалісты вырашылі зайсці ў караоке, каб адзначыць перамогу ў матчы турніру. А там адбылася бойка. Знаёмыя Сініцына кажуць, што яе справакаваў супрацоўнік караоке. Аляксандра Сініцына і іншых удзельнікаў бойкі затрымалі. Пазней усіх, акрамя расійскага гандбаліста, адпусцілі. У дачыненні яго распачалі крымінальную справу па артыкуле "Хуліганства". Пацярпелым па ёй праходзіць беларус.

Сініцыну 25 гадоў. Ён — выхаванец санкт-пецярбургскага гандбола. У растоўскі клуб гэтым летам перайшоў з клуба з Чэхава (Маскоўская вобласць).

У расійскім клубе кажуць, што сітуацыя з Сініцыным "блізкая да вырашэння".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі