Расійскі газ для Беларусі будзе каштаваць 175 долараў за 1000 кубаметраў
Пра такі кошт на 2014 год паведаміў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка.
Па яго словах, на пачатак года кошт на газ для нашай краіны складаў 165,6 долара на мяжы, а сёння гэты кошт крыху ніжэй — прыкладна 163 долара за 1000 кубаметраў.
Чыноўнік адзначыў, што Украіна атрымлівае расійскі газ па 440 долараў за 1000 кубаметраў. "Сёння мы маем вельмі выгадныя кошты і стабільна атрымліваем газ, і на перспектыву ў нас будзе самы танны газ, гэта закладзена ў доўгатэрміновых дамовах", — перадае interfax.by словы Сямашкі.