Расійскі гурт "Звери" адмяняе гастрольны тур па Беларусі

Расійскі гурт "Звери" адмяняе гастрольны тур па Беларусі

Расійскі гурт "Звери" на сваёй старонцы ў сацсетцы "Вконтакте" паведаміў пра адмену гастрольнага тура па Беларусі. Па словах музыкаў, арганізатары беларускіх канцэртаў — Сяргей Парфёнаў і Гродзенская абласная філармонія не выканалі свае абавязанні. Канцэрты гурта мусілі адбыцца ў Мінску, Віцебску, Гродне, Гомелі, Бабруйску і Магілёве.

У інтэрв'ю "Комсомольской правде" канцэртны дырэктар групы Лера Агапава паведаміла: "Усе дамоўныя абавязанні не былі выкананыя. Гатэлі не забраніраваныя, квіткі не набытыя, нават дамова была не падпісаная! Тэхнічныя райдары і маршрутныя карты не ўзгодненыя".

Дарэчы, летась канцэрты гурта ў Гродне таксама не адбыліся. Там нават прадавалі квіткі на канцэрт, аднак выявілася, што артысты гастраляваць тут не збіраліся.

Фота: старонка гурта "Вконтакте"

Расійскі гурт "Звери" адмяняе гастрольны тур па Беларусі

“Крамбамбуля” прэзентавала альбом “Чырвоны штраль” і кліп на новую песню

Як і абяцалі раней, з гэтага моманту Лявон Вольскі і кампанія поўным складам сыходзіць у лясы і пачынае партызанскую дзейнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі