Расійскі крэдыт у $760 млн паступіў на рахунак беларускага Мінфіна

Сродкі дзяржаўнага расійскага крэдыту 28 ліпеня паступілі на рахунак Мінфіна Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ведамства. Як інфармуюць спецыялісты міністэрства, міжурадавае пагадненне ад крэдыце было падпісана 24 ліпеня ў Маскве. Паводле дакумента, Беларусь атрымае пазыку ў 760 мільёнаў долараў на 10 гадоў з 4-гадовым льготным перыядам.

Мэта пазыкі — абслугоўванне і пагашэнне крэдытаў, якія Беларусь раней атрымлівала ад Расіі і Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Сёлета Расія ўжо выдзяляла нашай краіне 110 мільёнаў долараў на выплату пазыкі, выдадзеную ў 2010 годзе.

Расія дае Беларусі 760 мільёнаў долараў крэдыту

Расійскі ўрад ухваліў прадастаўленне Беларусі крэдыту — $760 млн

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі