Расійскі прэм'ер параіў баязлівым бізнэсоўцам ісці ў чыноўнікі

"Калі ты не хочаш праблем, не хочаш галаўнога болю, то можна пайсці займацца дзяржаўнай службай. Хутчэй за ўсё, там будзе такая ціхая затока, калі чалавек не парушае нейкія пэўныя правілы", — перадае lenta.ru словы кіраўніка расійскага ўраду. На яго думку, так "можна доўга і добра пасядзець" і "нейкіх нават вынікаў дасягнуць". 

Кажучы пра прадпрымальніцтва, расійскі прэм'ер адзначыў, што бізнэсмэн заўсёды рызыкуе. Ён дадаў, што бізнэсам небяспечна займацца ўсюды і справа не ў фізічнай пагрозе. 

Разам з тым Мядзведзеў не ўхваляе імкненне расійскай моладзі стаць чыноўнікамі. "Неабходна культываваць асаблівае паважлівае стаўленне да адказнага, сур'ёзнага, законапаслухмянага бізнэсу", — заявіў ён.

Фота — kommersant.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі