Людміла Пуціна: Мы даўно не жывем разам (відэа)
У чацвер Пуціны аб'явілі, што іх шлюб завершаны. Людміла Пуціна: Мы практычна не бачымся... дзеці нашы выраслі...
Як паведамляе РІА "Новости", увечары 6 чэрвеня Уладзімір і Людміла Пуціны пабывалі на балеце "Эсмеральда" ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы. Пасля балета яны далі інтэрв'ю карэспандэнту тэлеканала "Россия 24". Адказваючы на пытанне, ці адбыўся развод, Людміла Пуціна сказала: "Так, можна сказаць, гэта цывілізаваны развод".
Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, рашэнне яны прымалі сумесна. Ён патлумачыў развод тым, што не ўсе гатовыя да высокай ступені публічнасці, якой патрабуе статус жонкі палітыка такога ўзроўню.
Дарэчы, на ліпень прыпадаюць 30-я ўгодкі шлюбу Пуціных. Людміле Пуцінай сёлета споўнілася 55 гадоў.
Заходняя прэса зноў піша пра знікненне Людмілы Пуцінай
Фота — ria.ru, АР