Расійскі сутэнёр спрабаваў вывезці беларусак у кітайскія бардэлі

Расійскі сутэнёр спрабаваў вывезці беларусак у кітайскія бардэлі

Расійскі сутэнёр быў затрыманы ў Гродне, калі спрабаваў вывезці з гораду дзвюх дзяўчат і пераправіць іх у Кітай для заняткаў прастытуцыяй. Супрацоўнікі рэгіянальнага аддзялення наркакантролю атрымалі інфармацыі, што жыхар Масквы прапаноўвае дзяўчатам з Беларусі заробак за мяжой. Праца прадугледжвала аказанне сэксуальных паслугаў у Гангконгу.

На яго прапанову адгукнуліся дзве дзяўчыны з Гродна — адной 19 гадоў, другой 21 год, абедзве вучацца завочна ва ўніверсітэце. 24 сакавіка мужчына прыехаў у Беларусь, узяў у Мінску аўтамабіль напракат і паехаў у Гродна. Сутэнёр сустрэўся са сваімі падапечнымі, выдаў ім неабходныя дакументы і авіяквіткі. Вылет павінен быў адбыцца праз Маскву.

Кампанію затрымалі ў машыне на выездзе з Гродна. Цяпер сутэнёр дае паказанні, інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі