Расійскі тэлекаментатар адрэагаваў на падзеі ў Беларусі: спыняю тролінг
Расійскі тэлекаментатар, блогер Васіль Уткін адрэагаваў на падзеі ў Беларусі, дзе падчас перадвыбарчай кампаніі адбываюцца затрыманні і палітыкаў, і ўдзельнікаў мірных пратэстаў. Раней ён рэгулярна здзекліва выказваўся пра рэаліі беларускага футбола. Але цяпер Уткін піша ў Twitter, што "у сувязі з падзеямі ў Мінску і не толькі, якія я лічу годнымі ўсялякага пераймання, прыкладам барацьбы людзей за сваю свабоду, я спыняю любы тролінг на беларускую тэму". "Я ўражаны", — дадаў тэлекаментатар.
В связи с событиями в Минске и не только, которые я считаю достойным всяческого подражания примером борьбы людей за свою свободу, я прекращаю любой троллинг на белорусскую тему. Я впечатлен.
— Василий Уткин (@radioutkin) June 21, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.