Расійскі вайсковец 21 год атрымліваў дзве пенсіі: у Расіі і ў Беларусі

Расійскі вайсковец 21 год атрымліваў дзве пенсіі: у Расіі і ў Беларусі

Расіянін падмануў сабес у Баранавічах і больш за 20 гадоў атрымліваў дзве пенсіі па выслузе гадоў: у Расіі і Беларусі. Акалічнасці злачынства раскрывае Генпракуратура Беларусі. 

Папярэдняе следства выявіла, што Т., грамадзянін РФ, атрымліваў пенсію на тэрыторыі Расіі. Але, калі Т. пераехаў жыць у Беларусь, ён падаў у Баранавіцкі гарадскі аддзел сацыяльнага забеспячэння заяву аб прызначэнні пенсіі і на нашай тэрыторыі.

У выніку з 1993 па 2014 год сума незаконна налічанай і атрыманай Т. пенсіі на тэрыторыі Беларусі склала 26,7 тысяч беларускіх рублёў (каля $13,5 тысячы), чым нанёс урон дзяржаве. Супраць яго распачатая справа па ч.4 арт.209 КК Беларусі — Махлярства ў асабліва буйным памеры. 

Цяпер Генпракуратура Беларусі ў адпаведнасці з Канвенцыяй дзяржаў — удзельніц СНД аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года перанакіравала справу ў Генпракуратуру Расіі. Шукаць і судзіць пенсіянера будуць там.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі