Расійскім лёгкаатлетам могуць забараніць ўдзельнічаць у Алімпіядзе-2016

Расійскім лёгкаатлетам могуць забараніць ўдзельнічаць у Алімпіядзе-2016

Сёння ў Жэневе ладзіцца прэс-канферэнцыя камісіі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA), якая прысвечаная расследаванню выкарыстання допінгу ў расійскай лёгкай атлетыцы.

На думку старшыні камісіі WADA Рычарда Паўнда, выкарыстанне допінгу падтрымлівалася на дзяржаўным узроўні. Таму яны рэкамендавалі прыпыніць дзейнасць Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі, што азначае аўтаматычнае адхіленне расійскіх спартоўцаў ад усіх спаборніцтваў пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF), у тым ліку ад Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра.

У справаздачы камісіі ўтрымліваецца інфармацыя пра тое, што дырэктар антыдопінгавай лабараторыі ў Маскве Рыгор Родчанкаў наўмысна знішчыў 1417 допінг-пробаў. Пра гэта ў сваім твітэры паведаміў журналіст AP Стыў Уілсан.

З гэтай нагоды WADA просіць ануляваць акрэдытацыю Маскоўскай лабараторыі ў самы кароткі тэрмін і звольніць яе дырэктара.

Разам з тым, камісія абвінаваціла міністра спорту Расіі Віталя Мутко ў “маніпуляванні” допінг-пробамі спартоўцаў.

У справаздачы камісіі адзначаецца, што Мутко аддаваў ўказанні па працы з пробамі.

22 верасня міністр спорту даў паказанні, у якіх адмаўляў сваё дачыненне да маніпулявання.

Камісія лічыць, што міністэрства спорту Расіі мела занадта вялікі ўплыў на лабараторыю ў Маскве, паведамляе BY.TRIBUNA.COM са спасылкай на замежныя СМІ.

Фота: Getty Images

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі