Расійскія футбалісты заплацілі за шампанскае 250 тысяч еўра

Расійскія футбалісты заплацілі за шампанскае 250 тысяч еўра

Футбалісты расійскай зборнай Павел Мамаеў і Аляксандр Какорын патрапілі ў скандальную гісторыю, пасля якой іх клубы адправілі гульцоў у дубль. У інтэрнэце з'явілася відэа пра тое, як у начным клубе ў Монтэ-Карла Мамаеў і Какорын замовілі каля 500 бутэлек шампанскага на агульную суму каля 250 тысяч еўра. Пазней Аляксандр Какорын заявіў, што яны не маюць дачынення да рахунка і не былі арганізатарамі вечарынкі, а "проста знаходзіліся там".

Тым не менш, ФК "Зеніт" ужо перавёў Какорына ў дубліруючую каманду. На яго накладзены буйны грашовы штраф. Кіраўніцтва ФК "Краснадар" адправіла Мамаева ў маладзёжную каманду, інфармуе meduza.io.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі