Расійскія генералы адводзяць Беларусі ролю "першага эшалону" абароны Расіі

"Першым эшалонам аховы сумеснай паветранай прасторы саюзнай дзяржавы" стане Беларусь у рамках адзінай з Расіяй рэгіянальнай сістэмы Супрацьпаветранай абароны. Пра гэта ў чацвер заявіў галоўнакамандуючы Ваенна-паветранымі сіламі Расіі генерал-палкоўнік Аляксандр Зелін.
"Беларусь атрымае ўзмацненне сілаў і сродкаў авіяцыі і Супрацьпаветранай абароны ад Расіі, такое ж узмацненне атрымае і Расія ад Беларусі", - сказаў расійскі генерал. Паводле яго словаў, баявы склад адзінай сістэмы будзе ўключаць пяць авіяцыйных частак, дзесяць зенітных ракетных частак, пяць радыётэхнічных падраздзяленняў і адну частку радыёэлектроннай барацьбы.

ИТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі