Расійскія прапагандысты жартуюць наконт АДКБ і вайны ва Украіне
16 траўня ў Маскве прайшоў саміт АДКБ (у яе ўваходзяць Беларусь, Арменія, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан). Аляксандр Лукашэнка на ім шмат гаварыў пра "агрэсіўнае NATO", паўтараў выдумкі расійскай прапаганды пра Украіну, наракаў на неадназначныя паводзіны некаторых членаў АДКБ. Падобным быў і выступ Уладзіміра Пуціна.
Генсек АДКБ Станіслаў Зась па выніках саміта заявіў, што "пытанне аб удзеле калектыўных сіл АДКБ у спецаперацыі ва Украіне не абмяркоўвалася". Ён дадаў, што Пуцін "падрабязна праінфармаваў лідараў краін АДКБ пра ход расійскай спецаперацыі ва Украіне", паведамляе ТАСС. Гэта адбылося ўжо на закрытай частцы пасяджэння.
Тым часам іншыя расійскія прапагандысты жартуюць, што "Пуцін на саміце... не ставіў перад калегамі пытанне аб удзеле або прыцягненні арганізацыі да спецаперацыі ва Украіне... Прынамсі, да працоўнага абеду, падчас якога Зась выступаў перад СМІ".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.