Расійскія праваабаронцы: Ва Украіне загінулі 100 расійскіх вайскоўцаў
Больш за 100 расійскіх салдатаў былі забітыя 13 жніўня падчас бітваў ва Усходняй Украіне.
Пра гэта заявілі два чальцы Савета па правах чалавека пры прэзідэнце Расіі, перадае РБК.
"Калона расійскіх салдат была абстраляная ракетамі "Град". У выніку загінулі больш за 100 чалавек. Абстрэл адбыўся ў горадзе Снежны ў Данецкай вобласці", — заявіў чалец прэзідэнцкага савета па правах чалавека Сяргей Крывенка. Такія ж лічбы назвала іншы чалец Савета Эла Палякова. Па іх звестках, падчас бою былі параненыя 300 чалавек. Гэтую інфармацыю праваабаронцы паведамілі са слоў сваякоў загінулых і параненых вайскоўцаў.
Яны перадалі гэтую інфармацыю ў Следчы камітэт Расіі. "Да нас звярнулася маці загінулага вайскоўца, ёй прыйшоў труну. Агнястрэльнае раненне. Ніякай суправаджальнай інфармацыі пра тое, як гэта адбылося, яна не атрымала. Калегі сына сказалі ёй, што на тэрыторыі Украіны адбылося баявое сутыкненне, разам з яе сынам загінула яшчэ больш за сотню чалавек", — перадае РБК словы Сяргея Крывенкі.
Ілюстрацыйнае фота — antipatriot.ru