Расійскую нафтабазу, якая гарыць шосты дзень, зноў атакаваў беспілотнік
Пажар на расійскай нафтабазе
Нафтабазу ў Пралетарску Растоўскай вобласці РФ, якая гарыць ужо шосты дзень, зноў атакаваў беспілотнік. Гэта адбылося каля пятай раніцы 23 жніўня 2024 года.
Паводле папярэдніх звестак, у выніку падзення дрона-камікадзэ ніхто не пацярпеў. Афіцыйнай інфармацыі пра новую атаку пакуль няма.
Пажар на нафтабазе ў Пралетарску Растоўскай вобласці пачаўся ў ноч на 18 жніўня. Густы чорны дым распаўсюдзіўся як мінімум на 30 км вакол. Агонь рэгулярна паглынее ўсё новыя і новыя рэзервуары з палівам. А ўсяго іх больш за семдзесят. Агульны кошт нафтапрадуктаў, якія захоўваліся там, — каля 200 млн долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.