Расію хочуць уключыць у чорны спіс краін, якія практыкуюць адмыванне грошай

Расія больш актыўна стала супрацоўнічаць з Іранам і КНДР, краінамі з чорнага спісу 

Расія больш актыўна стала супрацоўнічаць з Іранам і КНДР, краінамі з чорнага спісу  / ura.news

Міжнародная група распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываннем грошай (FATF) 22 кастрычніка прыме рашэнне аб магчымым уключэнні Расіі ў чорны спіс, піша Politico. Уключыць РФ у спіс неаднаразова прасіла Украіна, пачынаючы з вясны 2022 года. Затым Кіеў увесь час даваў новыя доказы, якія маглі б быць падставай для паніжэння рэйтынгу краіны-агрэсара.

У цяперашні час у дасье FATF гаворыцца, што Расія знаходзіцца ў цесным эканамічным і ваенным супрацоўніцтве з дзяржавамі з чорнага спісу Іранам і Паўночнай Карэяй. Акрамя таго, Масква фінансуе прыватныя ваенныя фарміраванні, у ліку якіх ПВК "Вагнер". Нарэшце яна выкарыстоўвае Telegram і крыптавалюты для фінансавання тэрарызму і адмывання грошай.

У лютым 2023 года FATF прыпыніла членства Расіі ў арганізацыі. У лютым 2024 года РФ панізілі ў рэйтынгу кантролю за аперацыямі з крыптавалютой з "адпавядае" да "часткова адпавядае".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі