Распавядаючы пра 100 гадоў БССР, на “Беларусь 1” згадалі пра БНР

Распавядаючы пра 100 гадоў БССР, на “Беларусь 1” згадалі пра БНР

Гісторыя Беларускай Народнай Рэспублікі была згаданая ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1". Перадача выйшла ўвечары 30 снежня.

Згадкі пра БНР прагучалі ў тэлесюжэце, прысвечаным 100-годдзю абвяшчэння БССР. Аўтары сюжэту згадалі Першы Усебеларускі з'езд, які прайшоў у будынку цяперашняга тэатра імя Янкі Купалы. "Працэс станаўлення дзяржаўнасці быў перарваны па ініцыятыве бальшавікоў", — адзначылі ў тэлесюжэце.

На "Беларусі 1" дадалі, што Рада з'езду працягвала ў падполлі рыхтаваць незалежнасць Беларусі. Тым часам Мінск быў акупаваны нямецкімі войскамі. Выканкам з'езда абвясціў незалежнасць БНР 25 сакавіка 1918 года.

Фатальнай памылкай першага ўрада БНР аўтары тэлесюжэту назвалі тэлеграму нямецкаму кайзеру Вільгельму. "Позняй восенню 1918 года разам з немцамі з'ехаў і ўрад БНР", — рэзюмаваў вядоўца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі