Расследаванне справы аб выбуху звузілася да двух фотаздымкаў

Праваахоўныя органы Беларусі значна прасунуліся ў расследаванні крымінальнай справы аб выбуху ў Мінску ноччу 4 ліпеня.
Пра гэта агенцтву БелаПАН заявіў выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Алег Слепчанка. Паводле яго слоў, супрацоўнікі праваахоўных органаў ужо ўстанавілі і апыталі некалькі сотняў сведак і відавочцаў здарэння, а таксама грамадзян, якія пацярпелі ў выніку выбуху.

Гэта дазволіла атрымаць каштоўныя звесткі, у тым ліку фота- і відэаматэрыялы, частка з якіх была апублікаваная ў СМІ.

30 ліпеня на сайтах міліцэйскіх структур Беларусі размешчаны два фотаздымкі з месца правядзення канцэрта.

Яны былі сярод пяці здымкаў, абнародаваных праваахоўнымі органамі тыдзень таму. Цяпер, як зазначылі ў ГУУС Мінгарвыканкама, інтарэсы следства звузіліся да двух фота.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі