Раўкоў — пра "істэрыю" наконт магчымай акупацыі Беларусі расійскімі войскамі

Раўкоў — пра "істэрыю" наконт магчымай акупацыі Беларусі расійскімі войскамі

Андрэй Раўкоў выказаўся пра "істэрыю" наконт магчымай акупацыі Беларусі расійскімі войскамі. Нібыта, перадыслакацыя вялізнай колькасці вайсковай тэхнікі ў нашу краіну для ўдзелу ў вучэннях "Захад-2017" нясе пагрозу. У інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" міністр абароны Беларусі нагадаў, што "Расія — наш стратэгічны саюзнік" і з ёй мы маем агульную абарончую прастору. Паводле слоў Раўкова, будучыя вучэнні — адна з формаў падрыхтоўкі аб'яднанай беларуска-расійскай групоўкі.

"Істэрыя, якая нагнятаецца апошнім часам асобнымі "экспертамі", з нагоды нібыта магчымай акупацыі Беларусі расійскімі войскамі — не больш чым спроба нейкіх маргінальных структур атрымаць палітычныя дывідэнды або павысіць свой рэйтынг за кошт эксплуатацыі тэмы беларуска-расійскіх узаемаадносін", — заявіў Андрэй Раўкоў.

Міністр падкрэсліў, што пагрозы суверэнітэту Беларусі "Захад-2017" "не нясе па вызначэнні". Абсалютна ўсё, у тым ліку і колькасць вайскоўцаў і вайсковай тэхнікі з Расіі, узгадняецца з беларускім бокам. "Усе перасоўванні войскаў таксама кантралююцца намі", — сказаў Раўкоў. Ён адзначыў, што вучэнні не нясуць пагрозы і для заходніх краін, паколькі маюць абарончы характар.

Не насцярожвае Раўкова і перадыслакацыя расійскіх вайсковых частак да мяжы з Беларуссю. Ён кажа, што гэта ўнутраная справа расіян.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі