Разгон абаронцаў Катоўскага парку (відэа)

Разгон абаронцаў Катоўскага парку (відэа)

Удзень 7 снежня абаронцы Катоўскага парку заўважылі, што ў ім зноў спілоўваюць дрэвы. У парку працавала каля 20 зелянбудаўцаў. Актывісты-эколагі і мясцовыя жыхары зрабілі спробу перашкодзіць гэтаму. Справа дайшла да прымянення фізічнай сілы. Супрацоўнікі міліцыі назіралі за сутычкай з боку і не ўмешваліся ў яе.

Як паведамляла Еўрарадыё, высякаць дрэвы ў Катоўцы пачалі 6 снежня. Рабочыя паспелі ссячы два дрэвы цалкам, яшчэ адно — не да канца. Перашкодзілі іх працы экаактывісты і мясцовыя жыхары.

У скверы плануецца пабудаваць каталіцкі касцёл. Для яго будаўніцтва плануецца высекчы 10% дрэваў у скверы.

Мясцовыя жыхары прапаноўвалі пашукаць іншае месца пад будаўніцтва храма. Сёння ініцыятыўная група жыхароў Сельгаспасёлка абмеркавала праблему на прыёме ў старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі