Развітанне з Алесем Ліпаем перанеслі на іншы час
Развітанне з заснавальнікам і кіраўніком інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алесем Ліпаем перанеслі на іншы час. Яно адбудзецца ў нядзелю, 26 жніўня з 9.00 да 12.00 у рытуальнай зале па вуліцы Альшэўскага ў Мінску. Пахаванне Алеся Ліпая пройдзе пазней, у Рудзенску, побач з маці і сястрой, паведамляе “Наша Ніва”.
Алесь Ліпай заўчасна памёр 23 жніўня, яму было 52 гады. Вядома, што апошнім часам ён хварэў.